
Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920—1982) — адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыуная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар — усё гэта характэрна для твораў драматурга. У кнігу ўвайшлі п’есы «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Кашмар» («Святая прастата»), «Пагарэльцы».