Кнігу "Жыць у праўдзе" склалі найбольш вядомыя эсэ выбітнага чэшскага мысляра сучаснасці Вацлава Гаўла, напісаныя ім у застойныя гады чэхаславацкай нармалізацыі, а таксама бліскучыя прамовы, падрыхтаваныя ў перыяд бытнасці прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней Чэшскай Рэспублікі. Акрамя таго, дадзены том змяшчае дадатак, у якім упершыню па-беларуску друкуюцца "Дэкларацыя Хартыі-77", да ўзнікнення каторай Гавэл меў непасрэднае дачыненне, і летапіс асноўных падзей з жыцця ды творчасці пісьменніка і гуманіста.