Паэма "Суд у лесе" з’явілася новым і значным крокам у творчай дзейнасці Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Асобныя малюнкі барацьбы партызан з гітлераўскімі акупантамі ў паэме разгарнуліся ў шырокую эпічную карціну. Тэма барацьбы з ворагам канкрэтызавана ў сюжэце твора – расповедзе пра лёс сям’і беларускага калгасніка. Героем паэмы з’яўляецца ўвесь беларускі народ, ад старога да малога, увасоблены ў канкрэтныя вобразы Мікіткі, яго бацькі Івана Гурбы, Петрука-хлапчука – сябра Мікіткі і партызан з атрада Івана Гурбы.