
Sociologie des mouvements sociaux
By Érik Neveu
1996
First Published
3.67
Average Rating
128
Number of Pages
У кнізе прафесара палітычных навук Інстытута палітычнай навукі горада Рэна і дырэктара Цэнтра адміністрацыйных і палітычных даследаванняў разглядаюцца палітычныя аспекты культуры і сацыяльнай міфалогіі, а таксама адносіны паміж СМІ і палітычнымі актарамі. У цэнтры даследавання месціцца сацыяльны рух, або, дакладней, сацыяльныя рухі, як, перадусім, мабілізацыя простых жанчын і мужчын вакол пэўнай праблемы, колаў супольных інтарэсаў ці хваляванняў. Аўтар ставіць у кнізе надзвычай важныя і складаныя пытанні: чаму некаторыя групоўкі мабілізуюцца прасцей і часцей, чым іншыя? У чым сэнс мабілізацыі? Якая пры гэтым роля належыць СМІ? Як палітычная сістэма рэагуе на выклікі і патрабаванні мабілізацыі? Сціслы і цікавы агляд розных сацыялагічных школ, прапанаваны Эрыкам Нёвё, дазваляе чытачу лепей зразумець, з дапамогай якога тэарэтычнага інструментарыя сацыяльныя навукі разглядаюць і апісваюць сацыяльныя рухі. Нарэшце, аўтар цудоўна дэманструе, што сацыялагічны аналіз сацыяльных рухаў - гэта не толькі дэфіле тэарэтычных канцэпцый, але і вельмі практычная веда, якая дазваляе, напрыклад, ахапіць і зразумець месца вераванняў і эмоцый у палітыцы.
Avg Rating
3.67
Number of Ratings
27
5 STARS
15%
4 STARS
52%
3 STARS
22%
2 STARS
7%
1 STARS
4%
goodreads
